2009-10-29 13:36:31

Тырана. Міжрэлігійная рада Албаніі пачала тут працы ў прыстунасці прэзідэнта краіны.


"Міжрэлігійная рада з'яўляецца плёнам добрае волі веруючых людзей, што жывуць у нашай краіне",- заявіў журналістам каталіцкі біскуп Мірдыта Бардзі. Рада аб'ядноўвае самыя буйныя рэлігійныя грамады балканскай краіны, якая перажыла найбольш суровы шматдзесяцігадовы рэжым ваеннага камунізму. Звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця Асамблеі, прэзідэнт Албаніі Бамір Топі сказаў, што менавіта міжрэлігійны дыялог з'яўляецца абліччам верацярпімасці . Ён дадаў:"Ад усяго сэрца жадаю падтрымліваць працы Рады - як асоба, і як прэзідэнт". Члены і заснавальнікі Рады - канкрэтныя дзеячы: праваслаўны архіепіскап Анастазіос, галава мусульманскай грамады Селім Мука і прэзідэнт каталіцкай Біскупскай канфярэнцыі Рашат Бардзі. Усіх аб'ядноўвае перакананне, што толькі разам у добрай згодзе і малітве кожная грамада ўнясе ўклад у развіццё і спадзяваны росквіт Албаніі, пра што й гаворыцца на праходзячых зараз паседжаннях у Тыране







All the contents on this site are copyrighted ©.