Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер у лістападзе
2009 г. ужо ў другі раз наведае Беларусь. Па запрашэнні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага
Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ватыканскі іерарх прыме ўдзел у канферэнцыі,
прысвечанай хрысціянска-юдэйскаму дыялогу, якая будзе праходзіць з 9 па 11 лістапада
гг. у Мінску на базе Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Й. Рау. Плануецца, што
ў межах свайго прабывання ў Беларусі кардынал Каспер узначаліць цэлебрацыю святой
Імшы ў мінскім архікатэдральным касцёле. Упершыню кардынал Каспер прабываў з візітам
у Беларусі 14–18 снежня 2002 г. па запрашэнні кардынала Казiмiра Свёнтка i Канферэнцыi
Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi. «Сустрэча з мясцовай Царквой, — так ватыканскі іерарх
акрэсліў мэту свайго першага візіту ў нашу краіну. — Каб весцi дыялог, неабходна пазнаёмiцца
з сiтуацыяй на месцы. Другiм пунктам майго вiзiту з’яўляецца сустрэча з праваслаўным
Мiтрапалiтам Мiнскiм i Слуцкiм уладыкай Фiларэтам: у сведчаннi хрысцiян значную ролю
адыгрываюць асабiстыя кантакты».