2009-10-28 14:28:32

Ірак: Сюды з пастырскім візітам прыбыў новы кіраўнік сіра-каталіцкай грамады патрыярх Мар Ігнаці Юнан.


У Масуле яго сустрэлі як мясцовыя біскупы Сірыйскіе Царквы, так і каталіцкія арцыбіскупы Багдаду і Масулу. У гэтыя трагічныя дні Патрыярх сустрэўся з грамадамі, адслужыў святыя Літургіі ў сірыйскім і лацінскім абрадзе, сустрэўся з рэлігійнымі і грамадскімі дзеячамі Іраку. Сіра-каталіцкая Царква ад 1873 года ўступіла ў поўнае ўз'яднанне з рымскай катэдраю, яна аб'ядноўвае хрысціянаў сірыйскага паходжання, што жывуць у Іраку, у Турцыі і, натуральна, у самой Сірыі. Патрыярх Мар Ігнаці Язэп Юнан 3-ці быў выбраны ў студзені, сёлета. Гэта ягонае царкоўнае імя, якое прымаюць у сіра-каталіцкай Царкве яе кіраўнікі на падабенства Папаў Рымскіх.







All the contents on this site are copyrighted ©.