2009-10-28 14:21:52

У месяцы маі наступнага году Папа Бэнэдыкт 16 адведае італьянскі горад Турын


Выстаўленьне для вернікаў славутае “Турынскае Плашчаніцы” будзе асабліваю нагодаю да кантэмпляцыі гэтага таямнічага Аблічча, якое ў цішыні прамаўляе да чалавечых сэрц. Гэта заахвочаньне Папы да паломніцтва ў Турын, дзе ў наступным годзе адбудзецца, ў днях ад 10- красавіка да 23-га мая, надзвычайнае выстаўленьне “Плашчаніцы” для публікі. Чарговая магчымасьць ўбачыць таямнічыя рэліквіі адбудзецца толькі ў Юбілейным 2025-м годзе. Каб атрымаць дазвол на ўваход трэба зрабіць рэзэвацыю па-інтэрнэце пачынаючы ад 1-га сьнежня 2009-га году: www. sindone.org
А сам Сьвяцейшы Айцец прыбудзе ў Турын, каб памаліцца перад Плашчаніцай, 2-га мая.
Апрача таго ў праграме візыту Папы ёсьць Сьвятая Імша і самазразумела адгаварэньне Багародзічнай малітвы “Анёл Гасподні”. Пасьля абеду прадбачана таксама сустрэча з моладдзю








All the contents on this site are copyrighted ©.