2009-10-28 15:01:24

Статыстыка: у Беларусі дзейнічаюць больш за 3100 рэлігійных арганізацый.


Гэта 2953 рэлігійныя грамада і 152 рэлігійныя арганізацыі рэспубліканскага і агульнаканфесіянальнага значэння (рэлігійныя аб'яднанні, манастыры, брацтвы, місіі, духоўныя навучальныя ўстановы) 25 канфесій і рэлігійных напрамкаў.
Вядучае месца ў рэлігійным жыцці краіны займае Беларуская праваслаўная царква (БПЦ). За апошнія 15 гадоў назіраецца значны рост праваслаўных прыходаў (рэлігійных абшчын). Іх колькасць за гэты час узрасла амаль у 4 разы і склала 1400 праваслаўныя прыходы. Цяпер у БПЦ налічваецца 12 рэлігійных аб'яднанняў (Беларускі Экзархат і 11 епархій), 5 духоўных навучальных устаноў, 28 манастыроў, 13 брацтваў, 9 сястрыцтваў. Епархіі маюць 1175 культавых будынкаў. Кадры свяшчэннаслужыцеляў рыхтуюцца ў пяці навучальных установах БПЦ: Мінскай духоўнай Aкадэміі, Мінскай духоўнай семінарыі ў.Жыровічах Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці, Духоўным вучылішчы Віцебскай епархіі, Мінскім духоўным вучылішчы Мінскай епархіі, Слонімскім духоўным вучылішчы Навагрудскай епархіі. Умацоўваюцца пазіцыі Рымска-каталіцкай царквы (РКЦ), з якой дзяржаўныя органы развіваюць канструктыўныя адносіны. У рэспубліцы 15-20 працэнтаў насельніцтва - вернікі гэтай канфесіі. У РКЦ налічваецца 5 рэлігійных аб'яднанняў, 2 духоўныя навучальныя ўстановы, 8 манастыроў, 9 рэлігійных місій, 440 рэлігійных грамад. РКЦ мае 435 касцёлаў, каля паўсотні знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. За перыяд з 1988 Рымска-каталіцкай царкве дзяржавай было перададзена 295 аб'ектаў пад рэлігійныя мэты. Забяспечанасць РКЦ культавымі будынкамі складае 89 працэнтаў і з'яўляецца самай высокай сярод іншых канфесій у рэспубліцы. У РКЦ у Рэспубліцы Беларусь у прыходах працуе за 380 cвятаслужыцеляў, з якіх большасць дагэтуль - замежныя грамадзяне (пераважна з Рэспублікі Польшча). Кадры свяшчэннаслужыцеляў рыхтуюцца ў Гродзенскай і Пінскай духоўных семінарыях. Пратэстанцкія рэлігійныя напрамкі ў Беларусі вядомы з XVI стагоддзя. Цяпер у рэспубліцы дзейнічаюць 985 рэлігійных абшчын, 21 аб'яднанне, 22 місіі і 5 духоўных навучальных устаноў 14 напрамкаў пратэстантызму. Гістарычна традыцыйнае на тэрыторыі рэспублікі лютэранства, якое прадстаўлена 27 абшчынамі і 3 аб'яднаннямі: "Самастойнай евангелічна-лютэранскай царквой у Рэспубліцы Беларусь" (10 абшчын), "Саюзам евангелічна-лютэранскіх абшчын у Рэспубліцы Беларусь" (6 абшчын), "Евангелічна-Лютэранскай царквой у Рэспубліцы Беларусь" (5 абшчын), а таксама 6 абшчын з'яўляюцца аўтаномнымі. Большасць вернікаў складаюць этнічныя немцы, што дае магчымасць вызначаць беларускіх лютэран як адну з этнаканфесіянальных груп.
Абшчыны пратэстанцкіх рэлігійных арганізацый, як правіла, нешматлікія (20-25 чалавек), выключэнні складаюць абшчыны ў буйных населеных пунктах. Паводле даных сацыялагічных даследаванняў, каля 2 працэнтаў вернікаў адносяць сябе да пратэстантаў. Найбольш шматлікімі сярод пратэстанцкіх напрамкаў з'яўляюцца аб'яднанні хрысціян веры евангельскай (493 абшчыны), евангельскіх хрысціян-баптыстаў (267 абшчын), адвентыстаў сёмага дня (74 абшчыны), хрысціян поўнага Евангелля (54 абшчыны), сведкаў Іеговы (26 абшчын), Новаапостальскай царквы (21 абшчына).За апошнІя гaды не адбылося значных змяненняў у 3 іудзейскіх і 2 мусульманскіх рэлігійных аб'яднаннях.








All the contents on this site are copyrighted ©.