2009-10-27 15:05:48

Рым. Тут з 26 па 28 кастрычніка пройдзе міжнародная канфярэнцыя "Украіна - Ватыкан".


Дата канфярэнцыі супала з правядзеннем Дзён Украіны ў Рыме, дык удзел у паседжаннях будзе больш прадстаўнічым. Канфярэнцыя - гэта працяг праекту, па якім ужо адбыліся тры міжнародныя сустрэчы ў самой Украіне - у Іван-Франкоўску, Адэсе і Кіеве, пасля чаго выдадзеныя тры навуковыя зборнікі. Старажытныя і ў руху гісторыі складаныя адносіны мела Украіна з Апостальскай сталіцаю. Сустрэчы й спрыяюць высвятленню гістарычнае праўды для абодвух бакоў, яктаксама і падвышэнню міжнароднага іміджу сучаснага Кіева ды наладжвання добрых дыпламатычных стасункаў як з Апостальскім Пасадам, так і з іншымі краінамі. Праект вядзецца пад кіраўніцтвам Украінскай Акадэміі навук, у асаблівы спосаб - яе Інстытуту філасофіі імя Скаварады, а таксама Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэту імя Стэфаніка ды Івана-Франкоўскай дыяцэзіі з Тэалагічнай акадэміяй УГКЦ. Украінская дэлегацыя вязе ў Рым, у падарунак бібліятэкам Вечнага гораду, украінскім асацыяцыям у Італіі, сваёй Амбасадзе кнігі і іншыя нацыянальныя выданні на розных мовах. У праграме - сустрэчы з прадстаўнікамі ватыканскай Кангрэгацыі ўсходніх Цэркваў, Усходняга папскага Інстытуту, УГКЦ у Італіі і дыпламатычных колаў розных краін, прысутных у Італіі і Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.