2009-10-27 15:05:27

Ватыкан. Звычайна ў кастрычніку распачынаюцца навуковыя і навучальныя курсы Сусветнага Касцёла ва ўстановах Рыму і Італіі для слухачоў з розных краін свету, што знаходзяцца тут на вучобе ці практыцы.


Курсы, арганізаваныя каталіцкім таварыствам«Centesimus Annus» («Соты год») у супрацоўніцтве і на базе Папскага Латэранскага універсітэта, прысвечаны сацыяльнай дактрыне Касцёла. Яны будуць праходзіць па суботах і нядзелях адзін раз у месяц напрацягу зімовага перыяду. Энцыкліка Папы Яна Паўла ІІ «Centesimus Annus», абнародаваная 1 мая 1991 г., прысвячалася стагодззю першай сацыяльнай энцыклікі «Rerum novarum» («Пра новыя рэчы») Папы Льва 13.
Цяперашнія - двухгадовыя курсы. Напрыканцы навучання ўдзельнікаў чакае экзамен, пасля якога адбудзецца ўручэнне дыпломаў. Студэнты слухаюць курс лекцый па эканоміцы і фінансам, грамадзянскім і канстытуцыйным праве. Першасная ўвага будзе надавацца этычнаму боку кожнага пытання, а таксама аснове сацыяльнага навучання - міласэрднасці і любові, якія павінны праяўляцца ў штодзённым жыцці на ўсіх узроўнях соцыюма.

"Rerum Novarum" была адрасаваная ўсім біскупам Рымска-Каталіцкае Царквы. Каб звярнуць асаблівае ўвагі на становішча працоўных. Вільгельм Эмануэль фон Кеттелер і кардынал Хенры Эдвард Мэнінг паўплывалі на змест паслання. В энцыкліцы разгледжаны адносіны між урадам, бізнесам, работнікамі і Царквою. Папа Леў 13 выказваецца ў падтрымку правоў працоўных напачатку тэхнакратычнай рэвалюцыі, сцвярджае, што яны павінны мець свае прадстаўніцтвы для абароны правоў - прафсаюзы, прычым, Папа тут жа абвяргае соцыялістычную ідэялёгію, моцна сцвярджаючы права кожнага на прыватную ўласнасць. Гэтая Энцыкліка паслужыла ў далейшым асноваю для працягу Папамі Піям 11 “Quadragesimo Anno” (1931), Янам 23 “Mater et Magistra”(1961) і ў параўнальна нядаўняй - “Centesimus Annus” (1991).








All the contents on this site are copyrighted ©.