2009-10-26 14:36:59

Рым. 27 кастрычніка тут пройдзе Дзень міжканфесійнага дыялогу, які зарганізавалі хрысціяне і мусульмане Італіі


Ініцыятарам гэтага ўжо восьмага штогадовага Дня стаўся хрысціянскі камп'ютарны часопіс "Дыялог". Падтрымку жа і ўдзел яму даюць ужо дзясяткі рэлігійных асацыяцый і арганізацый Італіі. Сёлета ў рамках акцыі, якая, дарэчы, працягнецца не 1 дзень, у ніжняй палаце парламанту пройдуць дэбаты, а потым пройдуць шматлікія канфярэнцыі і культурныя хрысціянска-мусульманскія дзеі: спяктаклі, канцэрты, спартовыя сустрэчы. У Пратэстанцкім культурным цэнтры Мілана адбудуцца дэбаты па тэме "Ці мусульмане - гэта таксама італьянсцы?" Асноўнай фігурай гэтых дэбатаў будзе мусульманская журналістка Сумайя Абдэль Кадыр.







All the contents on this site are copyrighted ©.