2009-10-26 14:36:21

Ватыкан: памёр былы камандзір жандараў -"анёл-ахоўнік" Папы Яна Паўла ІІ


Ва ўзрасьце 83-х гадоў у Рыме памёр Камільлё Чыбін- легэндарны начальнік ватыканскае жандармэрыі за часоў Пантыфікату Яна Паўла ІІ. Быў ён пры Папу ў моманце замаху на Плошчы Сьвятога Пятра 13-га мая 1981-га году. Пасьля гэтай трагэдыі Чыбін адрокся з пасады началькі ватыкаснкае жандармэрыі, пачуваючыся вінным таму, што не мог прадухіліць замах. Папа аднак ягонае адмовы не прыняў. Год пазьней Чыбін адкупіў сваю віну ў Фаціме. Ягоная хуткая рэакцыя затрымала фанатыка, які з нажом кінуўся на Яна Паўла ІІ. Удалося яму толькі лёгка зраніць Папу.
Чыбін, які паходзіў з рэгіёну Вэнэто, ў ватыканскай паліцы служыў 58-м гадоў. Наглядаў над бясьпекаю пяцёх апошніх Рымскіх Папаў. З огляду на вынятковую адданасьць Яну Паўлу ІІ быў называны ягоным “анёлам ахоўнікам”. Вядомы быў таксама са сваёй сакрэтнасьці і надзвычайнай адказнасьці. Быў пры Папе Вайтыле ў часах яго найцяжэйшых замежных падарожжаў ды таксама ў часе канікулаў Папы, калі той рабіў прагулкі ў Далямітах.








All the contents on this site are copyrighted ©.