2009-10-26 14:35:54

Бэнэдыкт 16 на заканчэньне Сыноду Біскупаў:"... устань, Афрыкаснкі Касьцёл!"


Урачыстаю Сьвятою Імшою, якую адслужыў у Базыліцы Сьвятога Пятра Бэнэдыкт 16 ў нядзелю 25-га кастрычніка, закончыў свае працы ў Ватыкане Сынод Біскупаў адносна Афрыкі. У сваім казаньні ў часе гэтае Эўхарыстыі Папа зьвярнуў увагу, што тэма прац Сыноду: - прымірэньне, справядлівасьць і мір, ахоплівае не толькі грамадзкі памер жыцьця. Сягае да глыбіні чалавецтва ўказваючы на патрэбу наверненьня сэрца цераз адкрыцьцё на Эвангэльле надзеі. Касьцёл выконвае ў гэтым кантэксьце сьвятарскую місію адносна народаў і нацыяў, дзе ўчынкі любові і міласэрнасьці стаяць на прадаўжэньні сакрамэнтальнай рэчаіснасьці
RealAudioMP3
“Устань Касьцёле Афрыкі, Божая Сям”я, бо кліча цябе Нябесны Айцец, якога твае продкі клікалі як Стварыцеля, раней, чым пазналі Яго міласэрную блізкасьць абьяўленую ў Адзінародным Сыне, Ісусе Хрысьце. Уздымі дарогу новай эвангэлізацыі з адвагаю, якую дае Дух Сьвяты. Неадкладныя эвангэлізацыйныя заданьні, аб якіх так многа гаварылася ў гэтых днях, зьмяшчаюць у сабе заклік да прымірэньня. Гэта неабходная ўмова ўсталяваньня ў Афрыцы справядлівых адносін паміж людзьмі ды збудаваньня справядлівага і трывалага міру ў пашане паасобнага чалавека і кожнага народу; міру адкрытага на ўсіх людзей добрае волі незалежна ад іхняе рэлігійнае, этнічнае, моўнае, культурнае ці сацыяльнае прыналежднасьці. У гэтай забавязваючай місіі- працягваў Сьвяцейшы Айцец.- ты пілігрымуючы Касьцёле не ёсьць сам. Малітваю і пасьпяховаю салідарнасьцю суправаджае цябе ўвесь Каталіцкі Касьцёл, а з неба падтрымліваюць цябе Сьвятыя Афрыкі, якія сваім жыцьцём, часам аж па мучаніцтва, далі сьведчаньне поўнае адданасьці Хрысту”.
Адвагі! Устань, афрыкаснкі кантынэнце, зямля, якая прыняла Збавіцеля сьвету, калі мусіў уцякаць у Ягіпет дзеля ратаваньня жыцьця перад Ірадам. Прыймі з адноўленым энтузыязмам пасланьне Эвангэльля, каб аблічча Хрыста магло асьвяціць сваім блескам разнароднасьць тваіх культур і моваў. Ахвяроўваючы хлеб Слова і Эўхарыстыі Касьцёл ангажуецца таксама ўсялякімі даступнымі сродкамі, каб кожны жыхар Афрыкі меў удоваль паўсюднага хлеба. Дзеля гэтага хрысьціяне актыўна ўключаюцца ў разьвіцьцё чалавецтва”. – закончыў сваю прамову Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.