2009-10-26 14:36:08

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 25-га кастрычніка


Сынод для Афрыкі быў таксама тэмаю разважаньня Сьвяцейшага Айца перад адгаварэньнем марыйнае малітвы. Папа зрабіў падрахунак прац Сыноду ды паклікаў вернікаў да малітвы пра яго плады.
RealAudioMP3
“Былі гэта тры тыдні малітвы і слуханьня сябе ўзаемна, каб пазнаць, што Дух Сьвяты гаворыць сёньня да Касьцёла на афрыканскім кантынэнце, і ў гэтым самым часе да Паўсюднага Касьцёла. Асаблівую ўвагу ў часе прац Сыноду- сказаў Бэнэдыкт 16- зьвернута на сям”ю, якая таксама і ў Афрыцы зьяўляецца асноўнаю грамадзкаю ячэйкаю, якой сёньня пагражаюць ідэалагічныя плыні з вонкі. Што-раз больш маладых людзей падвяргаецца на гэтага роду уплывы, якія сягаюць прыкладаў думаньня і паводзінаў, што спрэчныя з чалавечымі і хрысьціянскімі вартасьцямі афрыканскіх народаў. Самазразумела ў часе сынадальных прац зьявіліся таксама актуальныя праблемы Афрыкі і вялікая патрэба прымірэньня, справядлівасьці і міру. Менавіта гэтай патрэбе- сказаў Бэнэдыкт 16 на заканчэньне сваёй прамовы.- адказвае сёньня Касьцёл, прапануючы з адноўленым энтузыязмам, абвяшчаць Эвангэльле і дзейнічаць ў карысьць разьвіцьця чалавека. Ажыўлены Божым Словам і Эўхарыстыяю, Касьцёл не шкадуе намаганьняў, каб запэўніць кожнай асобе сродкі да жыцьця ды каб кожны мог весьці жыцьцё ў спосаб годны чалавека”








All the contents on this site are copyrighted ©.