2009-10-24 11:01:31

Сынод Біскупаў: жыхары Афрыкі, ў вашых руках- будучыня кантынэнту


“Афрыка, ўстань ды хадзі”—гэтае моцнае пасланьне прагучала 23-га кастрычніка ў канчатковым пасланьні Сыноду для Афрыкі. Ён заклікаў Чорны Кантынэнт да пераадольваньня адчаю і здольнась не траціць часу і ўзяць будучыню кантынэнту ў рукі самых Афрыканцаў. Гэтае пасланьне было прачытанае ў Сынадальнай Зале ў прысутнасьці Папы Бэнэдыкта 16.
Дакумант накіраваны як да Касьцёла, так і да грамадзка-палітычных элітаў. Сьвятароў Сынод заклікае да вернасьці цэлібату і не прывязвацца да матарыяльных даброў. Упрошвае таксама сьвятых палітыкаў, якія пераадольваючы карупцыю будуць працаваць ў карысьць супольнага дабра. Афрыканскія жанчыны пасланьне называе “хрыбетнікам грамадзтва” і заахвочвае, каб больш іх дацэньваць. Асабліваю душпастырскаю апекаю паводле сынадальных айцоў павінны быць ахопленыя дзеці і моладзь Афрыкі, бо гэта малады кантынэнт, аж 60-т працэнтаў яго жыхароў не скончыла яшчэ 25-га году жыцьця.
Ад міжнароднае супольнасьці Сынод дамагаецца пашаны для Чорнага Кантынэнту. Прапануе дараваньне замежнае запазычанасьці ды ўстрыманьне рабунку натуральных даброў, што вядуць сусьветныя каапэратывы. Афрыка таксама, як чытаем у пасланьні, не хоча ўжо даўжэй разам з гуманітарнаю дапамогаю атрымліваць у падарунках ідэалогіі, якія нязгодныя з яе культураю, як напрыклад тых, якія прапануюць аборт ці прэзэрватывы як адзінны мэтад барацьбы з хваробаю СНІД-у. У канчатковым пасланьні Сыноду зьвернута таксама ўвагу на дыялог з ісламам ды неабходнасьць большае турботы пра пашану рэлігійнае свабоды.
У суботу 24-га кастрычніка сынадальныя айцы прынялі канчатковую версію прапановаў, якія паслужаць Бэнэдыкту 16-му падрыхтаваць постсынадальную апостальскую адгартацыю, якая будзе ўказваць актуальныя заданьні Каталіцкага Касьцёла ў Афрыцы. Сынод Біскупаў закончыцца ў нядзелю 25-га кастрычніка Сьвятою Імшою, якую адслужыць Папа на Плошчы Сьвятога Пятра








All the contents on this site are copyrighted ©.