2009-10-24 11:01:59

Бялград. Супрацоўнік Апостальскай нунцыятуры ў Сэрбіі монсіньёр Джорджо Лінгва расказаў журналістам аб палепшанні тут адносінаў між каталіцкай меньшасцю і праваслаўнымі.


Аднак пакуль рана казаць аб магчымасці візіту Папы ў гэтую краіну. Паведаміўшы, што ў Сэрбіі быў вельмі горача вітаны новы апостальскі нунцый, монс. Лінгва дадаў:" Вялікі рэзананс у краіне меў нядаўні візіт арцбіскупа Загрэбу кардынала Ёсіпа Базаніча і прэзідэнта Біскупскай канфярэнцыі Харватыі з харвацкімі ксяндзамі ў Ясеновац.Гэта - горад у 100 км ад Заграбу, дзе ў часах 2 Сусветнай вайны быў канцлагер, у якім харвацкія паліцыянты замучылі тысячы сэрбаў. "Ёсць жаданне забыцца на мінулае і ісці шляхам перамір'я,- сказаў монс. Лінгва.-- Напружанні больш тычыліся этнічных праблемаў,чым рэлігійных,- падкрэсліў прадстаўнік Святога Пасаду.- Новыя дружалюбныя крокі даюць прагрэс у справе натуральнай магчымасці ўваходу Сербіі ў Еўрапейскі Саюз."







All the contents on this site are copyrighted ©.