2009-10-24 11:00:31

Бухарэст. "Дзяржаўныя ўстановы і законы забавязаныя абараняць годнасць чалавека і сям'і як асновы грамадскага жыцця" - такія словы разам з абурэннем на прапанову прэзідэнцкай камісіі легалізаваць прастытуцыю і зняць крымінальнае пакаранне з наркаманаў выказалі каталіцкая і праваслаўная Цэрквы Румыніі


Прапанова прэзідэнцкай Камісіі Румыніі фармальна абаснаваная жаданнем "даць бяспеку і роўнасць усім грамадзянам Румыніі". Біскуп-памочнік Бухарэсту Карнэл Даміян падкрэслівае ў друку, што такі падыход выяўляе спрошчанае бачанне чалавечае асобы, бо легалізацыя прастытуцыі і наркаманіі не вырашае праблем краіны, захопленай гэтымі з'явішчамі, не спыняе бяды, але раніць дарослых і асабліва моладзь ды дзяцей. У сваім звароце да ўраду і народу дапаможны біскуп абапіраецца на навучанні Папы Яна Паўла 2 з апостальскага паслання "Сямейны саюз", дзе адзначана:"...легалізацыя прастытуцыі ёсць прыняццём культуры, якая апошлівае чалавечую сэксуальнасць, тлумачачы яе дзеля беднага і абмежаванага спосабу жыцця". Прэсавы сакратар Праваслаўнага Патрыярха Румыніі Канстантын Стойка таксама рэзка выказаўся ў нацыянальным друку аб тым, што ў прапанове прэзідэнцкай Камісіі поўнасцю праігнараваныя каштоўнасці, якія забавязана абараняць дзяржава.







All the contents on this site are copyrighted ©.