2009-10-23 13:20:52

Балгарскае праваслаў"е на Захадзе за адзінствам з католікамі


Аб гэтым заявіў балгарскі праваслаўны біскуп Ціхан у часе сустрэчы з Папам Бэнэдыктам 16-м, сказаўшы ( паводле Л”Оссэрваторэ Романо”), што “мы мусім як найхутчэй асягнуць еднасьць і нарэшце супольна служыць Сьвятую мшу. Людзі не разумеюць нашых падзелаў і сварак. Трэба ўзмацаваць намаганьні адносна прыверненьня адзінства паміж католікамі і праваслаўнымі”. Біскуп Ціхан ёсьць адказным у Балгарскім Патрыярхаце за душпастырства ў Цэнтральнай і Заходняй Эўропе. У гэтых днях у Рыме адбылася сустрэча сьвятароў і сьвецкіх дэлегатаў усіх парафій з гэтае тэрыторыі. На думку праваслаўнага герарха незалежна ад тэалагічнага дыялогу, якога чарговы этап адбываецца цяпер на Кіпры, праваслаўныя і католікі павінны імкнуцца да таго, каб змагчы разам стаць пры адным алтары.








All the contents on this site are copyrighted ©.