2009-10-23 13:20:29

Арцыбіскуп Мільёрэ ў сваім выступленьні на форуме ААН гаварыў аб прызнаньні і салідарнасьці з Афрыкай


У час, калі у Рыме канчаецца Сынод Біскупаў для Афрыкі, ў Нью Ёрку пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН зрабіў заклік да міжнароднае супольнасьці аб палажэньні канца, раз на заўсёды, адносна апярэджаньня да жыхароў гэтага кантынэнту.
“Калі журналітсы, людзі навукі ці палітыкі высказваюцца аб Афрыцы, гавораць адразу аб галечы, замахах на ўладу, аб карупцыі ці мясцовых канфліктах. Пазітыўна аб Чорным Кантынэнце гаворыцца толькі ў катэгорыях будучыні, так як быццам-бы Афрыка не мела нічога ахвяраваць сьвету”- сказаў ватыканскі дыпламат. Тымчасам яе жыхары нават у найбольш цяжкіх для сябе гадах, здолелі даць міжнароднай грамадзкасьці годныя сьведчаньні вартасьцяў. Многія краіны гэтага кантынэнту адбудоўваюцца пасьля канфліктаў, палепшылі сваю сістэму асьветы ці сітуацыю жанчын. Шматлікія сыны і дочкі Афрыкі ўзносяць ўклад у навуку і дзейнасьць міжнародных арганізацый- прыпомніў арцыбіскуп Мільёрэ. Прызнаў аднак, што надалей большасьць людзей, якія жывуць ў скрайняй галечы гэта жыхары Афрыкі дык дзеля гэтага яна патрабуе дзейснае міжнароднае салідарнасьці. Багатыя краіны ў часе крызісу не могуць аб гэтым забыць. Трэба ўзмацоўваць эканамічныя асновы афрыкаснкіх краін асабліва разьвіваць у іх сельскую гаспадарку. Гэта дапаможа жыхарам Афрыкі у тым, што самі змогуць сябе пракарміць”- падкрэсьліў ватыканскі прадстаўнік пры ААН.







All the contents on this site are copyrighted ©.