2009-10-22 14:01:50

Рым. Славуты дзіцячы шпіталь "Бамбіно Джэзу(Дзіцятка Езус)", які абслугоўваецца манаскімі ордэнамі і дзе пралячылася шмат беларускіх дзетак па праграме "Дзеці Чарнобыля", адкрыў старонку Вэб "www.ospedalebambinogesu.it".


Яна пакуль дзейнічае толькі на італьянскай мове. Бо праграма разлічаная, галоўным чынам, на падтрыманне здароўя дзетак і падлеткаў, якія ад сярэдзіны верасня пачалі новы навучальны год на Апенінскім паўвостраве. Значная колькасць сярод іх - эмігранты. Цяпер перад Італіяй устала пытанне нават аб магчымасці культурнай адаптацыі замежнікаў у школе, для чаго прынятая квота - на больш за 30 працэнтаў іх павінна быць у класе. Інакш не будзе культурнай інтэграцыі ў тканку італьянскага грамадства. Каб усе дзеткі маглі атрымліваць тэрміновую медычную дапамогу ад найбольш кваліфікаваных у краіне спецыялістаў, настаўнікі і бацькі могуць звяртацца праз кампутар з пытаннямі і сваімі праблемамі. Ёсць на інтарнетаўскай старонцы ўжо гатовыя агульныя парады аб харчаванні, рэжыме дня і спосабах падтрымання здароўя вучняў такім чынам, каб яны мелі сілы і жаданне вучыцца. Не забытыя парады для абароны ад грыпу і іншых лятучых інфекцый. Дырэктар дэпартаменту педыятрыі дзіцячага шпіталю Бамбіно Джэзу прафесар Альберто Ўгацыё на новай старонцы папярэджвае, што чаканы "свіны грып" аказаўся, на шчасце, значна меньш небяспечным і нясе з сабою агульныя для іншых штамаў рызыкі, калі ім захварэеш. Галоўнае вылечвацца, каб не мець ускладненняў - вось прынцып сустрэчы такога грыпу. І, натуральна, здаровы лад жыцця, адэкватны ўзросту дзяцей, можа быць лепшым сродкам прафілактыкі. Так што перанос пачатку навучальнага году дзеля пагрозаў "свінога грыпу" не адбыўся ў Італіі, аб чым, магчыма, нават шкадуюць некаторыя вучні.Усе , аднак, разумеюць, што адсутнасць карантыну - вялікая радасць.


















All the contents on this site are copyrighted ©.