2009-10-22 13:59:48

Ватыкан аб персанальных ардынарыятах для былых англіканаў


Папа Бэнэдыкт 16 падрыхтоўвае Апостальскую Канстытуцыю, якая будзе рэгуляваць пераход англіканаў да Каталіцкага Касьцёла. Дакумант мае выйсьці па просьбе некаторых англіканскіх біскупаў і супольнасьцей адносна поўнага адзінства з Каталіцкім Касьцёлам.
Папа ўстановіць кананічную структуру, якая аблегчыць англіканскім вернікам уваход да поўнага адзінства з Каталіцкмі Касьцёлам, зьберагаючы спэцыфічныя элемэнты іхняе духоўнае і літургічнае спадчыны. У рамках паасобных Мясцовых Касьцёлаў будуць створаныя пэрсанальныя ардынарыяты, аналагічныя да структур вайсковых ардынарыятаў.
“Падрыхтаваная Кангрэгацыяю Навукі Веры, Апостальская Канстытуцыя ёсьць адказам на паўсюднае зьявішча, чым былі шматлікія просьбы былых англіканаў з розных кантынэнтаў аб дапушчэньні іх да поўнае еднасьці з Каталіцкім Касьцёлам- сказаў Дырэктар Праграмаў Ватыканскага Радыё айцец Андрэй Капроўскі. Кастытуцыя дае суцэльную кананічную мадэль для ўсяго Паўсюднага Касьцёла, але, перад усім, дае пэўны і сталы фундамант для былых англіканскіх супольнасьцей У сьвятле Апостальскай Канстытуцыі душпастырская турбота пра гэтыя групы ёсьць даручанаю пэрсанальнаму ардынарыяту. Яна дапускае сьвятарскія сьвядчыны для жанатых клерыкаў, якія раней былі англіканамі, падобным чынам як і працягваньне сьвятарскіх абавязкаў раней жанатых анліканскіх духоўных. На біскупаў аднак будуць назначацца выключна нежанатыя духоўныя. Такім чынам будуць ўшаноўвацца гістатычныя і экумэнічныя прынцыпы, якія не дазваляюць ўдзяляць біскупскую сакру жанатым духоўным як у Каталіцкім Касьцёле, так і праваслаўнай Царкве.”- сказаў айцец Капроўскі.
Папская Апостальская Канстытуцыя, якая рэгулюе пераход англіканаў на каталіцызм ёсьць заўважаная як выразны крок на дарозе экумэнічнага дыялогу і хрысьціянскага адзінства.








All the contents on this site are copyrighted ©.