2009-10-21 15:51:45

У польскім горадзе Злотнікі блізка Познані асвяцілі капліцу ў гонар італьянскай святой Джаны Мола, якая выбрала жыццё ненароджанага дзіцяці важнейшым за сваё.


Святая памёрла ад раку дзеля таго, што не пажадала лячыцца, каб не атруціць сваё апошняе, 4 дзіця ў 1962 годзе. Будучы сама ўрачом, разумела на што ішла. "Калі трэба выбіраць - захавайце ягонае жыццё". - сказала яна медыкам падчас аперацыі "кесаравага сячэння". "Неабходна памятаць, што чалавечае жыццё пачынаецца не ад моманту нараджэння, але ад моманту зачацця",- сказаў у амеліі арцыбіскуп Гадзецкі падчас блаславенства капліцы святой Жанны. Ён прыпомніў, што мы жывем у атмасферы, калі чалавечае жыццё падзвяргаецца разнастайным атакам культуры цывілізацыі смерці. Малюючы постаць італьянскай святой нядаўніх часоў, арцыбіскуп прыпомніў факты яе жыцця: заўсёды малады ўрач-педыятр імкнулася памагчы людзям, ахвяравалася дзецям і старым, не толькі сваёй сям'і і , але і ўсім, хто звяртаўся па дапамогу. Гарачая малітва падтрымлівала маладую жанчыну, якая дала жыццё 4-м дзецям. Праз тыдзень пасля нараджэння малодшага ДЖанна Мола адыйшла да жыцця вечнага. "Пры апладненні ствараецца новая чалавечая істота. Гэта не меркаванне. але рэальны факт!"- падкрэсліў арцыбіскуп.







All the contents on this site are copyrighted ©.