2009-10-21 13:56:04

Сынод Біскупаў адносна Афрыкі: прапановы для постсынадальнай Адгортацыі



У Сынадальнай Зале ў Ватыкане прадстаўлена нарыс прапановаў, якія паслужаць Папе Бэнэдыкту 16-му пры пісаньні постсынадальнай апостальскай адгортацыі. Дамінуюць у іх пытаньні, якія тычацца прымірэньня і міру. Гаворачы аб адносінах з іншымі рэлігіямі, асабліва з ісламам, біскупы напамінаюць аб свабодзе культу і перасьцерагаюць перад ўцягненьнем рэлігіі ў палітыку. Робяць заклік да Касьцёла, каб змагаўся з эзотэрычнымі і магічнымі практыкамі Многа месца Сынадальныя Айцы прысьвячаюць праблеме разьвіцьця. Паўторна прапануюць скасаваньне замежнае запазычанасьці. Пазітыўна адносяцца да мікракрэдытаў. Успамінаюць таксама аб ахове асяроддзя, гандлю зброяю, абароне правоў эмігрантаў, з якімі не можна паводзіцца як са злачынцамі.
У прапановах ёсьць таксама гаворка аб глабалізацыі. Яна павінна быць салідарная і шанаваць маральныя прынцыпы. Сынод асуджае грабежную дзейнасьць міжнародных каапэратываў. Многа месца прысьвечана ў прапановах хваробе СНІД-у. Яе пераадоленьне не ёсьць чыста фармацэўтычнаю праблемаю, заўважылі біскупы, падкрэсьліваючы значэньне сужонскае вернасьці.
У прапановах, якія тычацца сэмінарыстаў падкрэсьлена патрэбу дбаньня пра чысьціню іхніх намераў. Гаворачы ўканцы аб сьвятарах біскупы зрабілі заклік, каб фармавалі сваё жыцьцё па прыкладу Хрыста, памятаючы аб забавязаньні да чыстаты і малітвы.








All the contents on this site are copyrighted ©.