2009-10-21 15:50:43

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў кардынала Сьвёнтка


Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва «БелТА», 21 кастрычніка 2009 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка з 95-годдзем.
«Менавіта Вы стаялі каля вытокаў адраджэння шматбаковай дзейнасці Рыма-каталіцкага Касцёла, які з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі, культуры і традыцый беларускага грамадства. Вы прыклалі нямала высілкаў для таго, каб пра Беларусь загаварылі як пра дзяржаву міжканфесійнага міру і згоды», — гаворыцца ў віншаванні. — Гэты юбілей — добрая дата. Вамі пройдзены вялізны жыццёвы шлях, які быў поўны і церняў, і зорак. Але, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, Вы нязменна выяўлялі мудрасць, годнасць і аптымізм, натхняючы вернікаў на тварэнне і маральнае ўдасканаленне».
«Няхай і ў далейшым Ваша праца будзе важкім укладам у павелічэнне хрысціянскай духоўнай спадчыны, годным прыкладам самаадданага служэння першага ў нашай Айчыне кардынала», — пажадаў Прэзідэнт юбіляру.








All the contents on this site are copyrighted ©.