2009-10-21 15:50:19

Кардыналу Казіміру Сьвёнтку 95-ць год





21 кастрычніка адзначае 95-годзьдзе апостальскі адміністратар Пінскай эпархіі, ксёндз-кардынал Казімір Сьвёнтак.
У дзень свайго нараджэньня Сьвёнтак узначаліць сьвятую імшу ў пінскім катэдральным саборы Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
70 гадоў таму, у красавіку 1939 году, у Пінскай духоўнай сэмінарыі Сьвёнтак быў пасьвечаны ў сьвятары. Гэты выпуск сэмінарыстаў 1939 быў апошнім - духоўную ўстанову закрыла савецкая ўлада.
55 гадоў таму, у 1954 годзе, скончыўся 10-гадовы тэрмін зьняволеньня ксяндза. Гэтыя дзесяць гадоў - з 1944 года ён правёў у сталінскіх лягерах
У 1954 Сьвёнтак стаў настаяцелем пінскага катэдральнага касьцёлу.
15 гадоў таму, 26 лістапада 1994 году, Сьвёнтак быў пераведзены папам Янам Паўлам ІІ ў кардыналы.
5 гадоў таму, у 2004 годзе, Папа Ян Павал ІІ уручыў кардыналу спэцыяльную ўзнагароду Fidei testis ( "Сьведка веры").
Беларуская Праграма Радыё Ватыкан жадае кардыналу Сьвёнтку далейшых посьпехаў у душпастырскай працы.








All the contents on this site are copyrighted ©.