2009-10-21 13:54:10

Агульная Аўдыенцыя Папы ў сераду 21-га кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 працягваў свае разважаньні пра Айцоў Царквы
Прысьвяціў яе Сьвятому Бэрнарду з Клерво.
RealAudioMP3
Нарадзіўся ён у 1090-м годзе ў Фонтэн, у Францыі. У маладым возрасьце ўступіў у манастыр у Сіто. У 1152-м годзе быў пасланы Абатам Сіто ў Клерво, каб адкрыць там новы манастыр. У ім увёў новы стыль манашага жыцьця- сказаў далей ў сваёй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16,- які прытрымліваўся ўбоства братоў і заангажаваньня ў карысьць ўбогіх. Учынкі міласэрнасьці мелі выплываць з глыбокага абьяднаньня кожнага манаха і цэлай супольнасьці з Міласэрным Хрыстом цераз Літургію і малітву.
У гэтым самым годзе вёў багатую перапіску- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец.- якая зьбераглася як крыніца духоўных навукаў, актуальных па сёньня. Да яго пісьмаў трэба дадаць шматлікія прамовы і трактаты. Многа месца Сьвяты Бэрнард прысьвяціў адносінам паміж Хрыстом і Ягонаю Маці Марыяю. Заўсёды суправаджаў іх эпіграф: “Цераз Марыю да Ісуса”.
Сьвяты Бэрнард прызнаецца за аднаго з найбольшых тэолагаў свайго часу.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.