2009-10-19 13:33:20

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 18-га кастрычніка


А паўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове перад ейным адгаварэньнем, Сьвяцейшы Айцец заахвоціў вернікаў да абвяшчаньня і даваньня сьведчаньня Эвангэльлю, асабліва тым асобам, якія яшчэ не знаюць яго. Пакліканьнем Касьцёла ёсьць абвяшчаць Нябеснае Каралеўства, якое ёсьць справядлівасьцю, мірам ды радасьцю ў Духу Сьвятым.
RealAudioMP3
Паўсюдны Касьцёл ганарыцца асаблівым місійным пакліканьнем. Ведзены Духам Сьвятым працягвае працу самога Ісуса Хрыста абвяшчаючы Эвангэльле Божага Каралеўства. Яно прысутнае ў сьвеце, як сіла любові, свабоды, салідарнасьці, пашаны да годнасьці кожнага чалавека. Царкоўная супольнасьць- працягваў Бэнэдыкт 16- адчувае моцную патрэбу дзеяньня, каб валадарства Хрыста поўнасьцю ажыцьцявілася. Усе ягоныя члены заангажаваныя ў гэтую працу і супрацоўнічаюць згодна з рознымі станамі жыцьця і харызматамі. Ва ўшаноўваным сёньня, значыць у нядзелю 18-га кастрычніка, Сусьветным Місійным Дні мы памятаем аб місіянарах і місіянарках, -працягваў Папа,- сьвятарах, законніках, законніцах і верніках сьвецкіх асобах, якія ахвяравалі сваё жыцьцё абвяшчаньню Эвангэльля для цэлага сьвету, перажываючы цярпеньні ды цяжкасьці, а часта сапраўдныя і балючыя перасьледаваньні”.
На заканчэньне сваёй прамовы Папа прыпомніў забітага некалькі дзён таму назад у бразылійскай Амазоніі італьянскага місіянара айца Руджэро Руволетто ды ксяндза Міхала Сіннота, якога выкралі на Філіпінах. Папскім Місійным Учынкам Бэнэдыкт 16 падзякаваў за пакліканьні ды за падрыхтоўку да місіі. Таксама зрабіў заклік да вернікаў, каб маліліся за Сынод Біскупаў для Афрыкі, які праходзіць у Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.