2009-10-17 13:04:01

Нью-Йорк. Арцыбіскуп Челесціно Мільёрэ:"...Сур'ёзная і рашучая здольнасць дзяржаў - членаў ААН супрацьдзейнічаць гандлю наркотыкамі, злачыннасці і тэрарызму вельмі важныя. ААН мае рашучае значэнне ў кантролі за працэсамі..."


Пастаянны аглядальнік Святога Пасаду пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый зноў ўзвысіў голас у Шкляным палацы ў закліку да функцыянавання міжнародных структур. Ён адзначыў уклад Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, заўважыўшы, што "мы з радасцю канстатуем спад наркатычнай прадукцыі і выкарыстання наркотыкаў у апошнія часы, хаця гэтая з'ява па-ранейшаму негатыўна ўплывае на вялізныя рэгіёны і ўяўляе сур'ёзную праблему. Наркаманія па-ранейшаму ёсць вялікаю перашкодай для развіцця асобы, грамадства і народаў." Ватыканскі прадстаўнік прыпомніў для дзеячаў міжнароднай арганізацыі і яе структур па цэлым свеце, што наркаманія тычыцца людзей кожнага сацыяльнага і эканамічнага статусу. Ад галечнага земляроба на паражаных вайной тэрыторыях да багачоў вялікіх гарадоў, бо злоўжыванне наркотыкамі ёсць крыніцаю даходу, эмацыянальнымі і псіхічнымі ўцёкамі, фінансавым інструмантам, які разбурае як асобы, так і цэлыя сем'і ды нацыі. "Краіны на шляху развіцця і народы, якія трываюць у галечы, асабліва паражаны разбуральнымі наступствамі наркагандалю,"- прыгадаў арцыбіскуп Челесціно Мільёрэ на чарговай сесіі ААН.







All the contents on this site are copyrighted ©.