На прыватных аўдыенцыях Папа прыняў прэм"ер міністра Украіны ды князя Альбэрта ІІ
16-га кастрычніка Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватных аўдыенцыях князя Княства Монако
Альбэрта ІІ ды кіраўніка ўкраінскага ўраду, спадарыню Юлію Тымошэнко. Як чытаем у
камунікаце Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы, прэм”ер міністр Украіны абмеркавала
з Папам, між іншым, уклад Каталіцкага Касьцёла абодвух абрадаў у жыцьцё ўкраінскага
грамадзтва, асабліва на ніве асьветы і ў павышаньні агульначалавечых і хрысьціянскіх
вартасьцяў. Выказана таксама надзея, што нядаўнія пазытыўныя крокі ў адносінах паміж
дзяржаўнымі і царкоўнымі ўладамі дапамогуць ў разьвязцы спрэчных пытаньняў, што існуюць
у краіне. Узьнята таксама тэма міру і міжнароднага супрацоўніцтва. Юлія Тымошэнко
сказала журналістам, што папрасіла ў Папы дапамогі для ўступленьння Украіны да Эўрапэйскае
Вуніі.