2009-10-16 13:55:56

Рым. Праходзячы Сынод біскупаў Афрыкі ўздымае розныя хвалюючыя тэмы. Арцыбіскуп Армянскай каталіцкай Царквы ў Александрыі(Ягіпет) Рыгор Кусса ўзняў пытанне генацыду армянаў 1915 году.


"У Асманскай імперыі было забіта паўтара мільёны армянаў, гэта - генацыд", - прыпомніў ён гісторыю, далучаючыся да патрабаванняў публічнага перапрошвання з боку ўладаў Турцыі. "Забойствы армянаў ў Турцыі 1915 года прывялі да рассеяння народа, - нагадаў ён.- Лідары армянскай дзяржавы і армянскіх Цэркваў, нацыянальныя зграмаджанні патрабуюць, каб турцыя прызнала Генацыд армянаў, выплаціла кампенсацыю патомкам ахвяраў і сталася гарантам грамадзянскіх, палітычных і рэлігійных правоў армянаў". Арцыбіскуп Рыгор Кусса ацаніў нядаўна падпісаныя ў Цюрыху Пратаколы аб нармалізацыі армяна-турэцкіх адносінаў як пачатак шляху для прымірэння між дзвюма краінамі







All the contents on this site are copyrighted ©.