2009-10-15 13:41:44

Закончыўся першы этап Сыноду Біскупаў адносна Афрыкі


Сынадальныя Айцы вядуць дыскусію ў малых рабочых групах, так званых “circuli minores” над прамоваю, якую сказаў кардынал Турксон падводзячы вынікі дагэтуляшніх прац. Галоўны рэлятар цяперашняга Сыноду зьвярнуў увагу на тое, што яго ўдзельнікі заўважылі пазітыўныя зьмены ў афрыканскім Касьцёле і грамадзтве. Некаторыя з іх можна прыпісаць першаму Сынадальнаму Зграмаджаньню адносна Афрыкі, якое адбылося 15-ць гадоў таму назад, названым “Сынодам уваскрасеньня і надзеі”.
“Сынадальныя Айцы шчыра прызналі, што ў іхніх мясцовых супольнасьцях за мала ўвагі прысьвячаецца ролі жанчын і моладзі, а іхняяя рэлігійная фармацыя ёсьць недастатковаю”- сказаў кардынал Турксон, які паходзіць з Ганы. Ён прыпомніў, што удзельнікі дэбатаў падкрэсьлівалі тое, што католікам заангажаваным палітычна нехапае фармацыі, якая рабіла б іх здольнымі да даваньня сьведчаньня веры ў жыцьці і дзейнасьці. Сьведчаньню Касьцёла часта шкодзяць паводзіны некаторых душпастыраў, якія не ўмеюць зьберагчы вернасьці свайму пакліканьню і стану жыцьця. Грамадзтву, асабліва сям”і пагражаюць не толькі канфлікты, бяда, эпідэміі ці старыя дрэнныя звычаі, як шматжонства ці дзейнасьць чараўнікоў. Яшчэ больш адчуваецца ў Афрыцы ўплыў новай зглабалізаванай культуры, якая адкідае традыцыйныя вартасьці а пашырае кантроль нараджальнасьці, гамасэксуалізм ці разбэшчанасьць.
Спасылаючыся да іншых праблем, якія былі ўзьнятыя ў Сынадальнай Зале кардынал Турксон прыпомніў, што дзеці і моладзь прымушаецца ваяваць, прымушаецца да нявольніцкае працы, дэмаралізуецца а нават проста прадаецца. Моладзь часта не мае доступу да адукацыі і найбольш падвяргаецца эпідэміі. Эміграцыя з афрыкаснкіх краін ёсьць масаваю, індустрыя вельмі слаба разьвінута а паўсюдным зьяўляюцца карупцыя і недахоп дэмакратыі. Дзеля гэтага заклікі Сынадальных Айцоў пра пашыраньне сацыяльнае навукі Касьцёла.
Сярод сынадальных Айцоў, які ўзялі голас пасьля кардынала Турксона варта прыгадаць выступленьне старшыні Папскае Рады да спраў Душпастырства сярод Хворых ды Санітарнае Службы. Арцыбіскуп Зімоўскі сказаў, між іншым, што на афрыкаснкім кантынэнце Касьцёл мае многа каталіцкіх бальніц, якія маюць ў сваёй харызме апеку над хворымі і пакінутымі асобамі. Аднак касьцельныя пляцоўкі санітарнае службы церпяць глабальныя ідэалагічныя націскі ды паменшылася фінансвая дапамога для іх.Працы Сыноду прпацягваюцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.