2009-10-15 13:48:17

Гданьск. У гэтым цудоўным старажытным горадзе на Балтыцы завершыліся польскія "Сацыяльныя дні" пад эгідаю Камісіі Біскупстваў Еўрапейскага Саюзу.


"Салідарнасць - вось лепшая тэрапія для фінансава-эканамічнага крызісу, а таксама лека для прафілактыкі будучых крызісаў",- падкрэсліў кардынал Дзіоніджы Теттаманцы, які выступіў на гэтым форуме з асноўнаю тэмаю "Салідарнасць - выклік для Еўропы". Сымбалічна выбранае месца для "сацыяльных дзён" у святле праблем Усходняе Еўропы ў адносінах да еўрарынку. Міланскі кардынал падкрэсліў, што салідарнасць ня ёсць абстрактнаю ідэяй, але ёсць канкрэтным клопатам аб патрэбе іншага. Еўрапа пакліканая стацца аб'яднаннем народаў, заснаваным ня толькі на кантрактных умовах, але і на сяброўскіх салідарных адносінах, калі кожны клапоціцца аб правах іншага". Менавіта такой салідарнасці варта дамагацца. Для гэтага неабходныя цярплівасць і рашучасць, у тым ліку, і па-за рамкамі звычайных схем і спосабаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.