2009-10-15 13:47:31

Гара Афон са сваёй сталіцай Карыяс, дзе месціцца сядзіба мясцовай адміністрацыі - "Святой грамады", іншыя пункты стаюцца вядомымі тым, хто прачытае новую кнігу "Гара Божая"


У Рыме яе прэзентаваў у румынскай Акадэміі культуры аўтар - Армандо Сантарэлі. Як было падкрэслена, яна станецца важным укладам у вывучэнне Афону , пра які мала ведаюць нават праваслаўныя.
Гара стаіць на тэрыторыі Грэцыі, але мае аўтаномныя адміністратыўныя правы. Палітычна - залежыць ад МЗС Грэцыі, духоўна - ад Усяленскага Канстантынопальскага Патрыярхату. Паўвостраў Афон падзелены на 20 аўтаномных тэрыторый, на чале кожнай ёсць адзін з галоўных манастыроў. МЗС прызначае на 2 гады сюды "адміністратара". Самастойнасць грамадзянскай адміністрацыі гарантаваная Канстытуцыяй Грэцкага грамадства. У ёй, акрамя галавы, удзельнічаюць 20 манахаў ад кожнага манастыру. Выканаўчай жа ўладай валодае Святая Эпістасія з 5 манахаў. Засядае яна ў храме Протатон, пасвячанаму Успенню Маці Божае з роспісамі 11 стагоддзя вядомым грэцкім іконапісцам Мануэлям Пенселінасам. Новая кніга выйшла пры садзейнічанні з боку міжнароднай культурнай асацыяцыі "Разам - за Афон"









All the contents on this site are copyrighted ©.