2009-10-14 14:25:35

Мінск. Як было высветлена на прэсавай канфярэнцыі ў сувязі з перапісам насельніцтва, магчыма,толькі ў наступны раз, праз 10 гадоў у анкеце будзе пункт аб веравызнанні беларусаў.


У цяпершнім перапісу, удакладніла намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага Камітэта спадарыня Навасёлава, веравызнанне не ўлічваецца. Прычым было абвешчана, што частка насельніцтва нават не жадае прымаць удзел у перапісу па рэлігійных перакананнях. "Ёсць людзі, якія баяцца ідэнтыфікацыйнага нумару", - паясніла Святлана Навасёлава, указваючы, што гэта спалучана з веравызнаннем. Наступны перапіс насельніцтва пасля сёлетнага, прыгадаем, кастрычніцкага, пройдзе ў 2019.







All the contents on this site are copyrighted ©.