2009-10-14 14:24:25

Дырэктар ФАО на Сынодзе Біскупаў: Касьцёл пасьпяхова дзейнічае ў барацьбе з голадам у Афрыцы


Сынод Біскупаў працягвае свае працыц. Амаль заўсёды прысутным на ім ёсьць Папа Бэнэдыкт 16. Надалей ў сваіх выступленьнях Сынадальныя Айцы гавораць аб цяжкай дарозе да поўнае дэмакратыі ў Афрыцы, аб ролі касьцельнай Камісіі Юстыцыя эт Пакс ( Справядлівасьць і Мір), аб падыходзе да пытаньня справядлівасьці і прымірэньня ў афрыканскай мэнтальнасьці. Падкрэсьлівана патрэбу душпастырскае салідарнасьці паміж мясцовымі Касьцёламі розных краін. Часта вяртаюцца такія тэмы як: канфлікты, карупцыя, неабходнасьць дыялогу рэлігій і культур ды пашыраньне каталіцкай сацыяльнай навукі.
На працы Сыноду быў запрошаны Гэнэральны Дырэктар ААН да спрпаў Прахарчаваньня ды разьвіцьця сельскае гаспадаркі ( ФАО) спадар Дюф, які нарадзіўся ў Сэнэгалю. У сваім доўгім выступленьні ўзьняў ён тэму харчавой забясьпечанасьці ў сьвеце. Падкрэсьліў, што як каталіцызм так іслам прапануюць адказную эканомію чалавека натуральнымі рэсурсамі. Зьвярнуў увагу на вялікую дапамогу, якую нясуць убогім Афрыкі каталіцкія місіянары і касьцельныя супольнасьці ды істотны уклад грамадзкае навукі Касьцёла. Выказаў асабіста прызнаньне Бэнэдыкту 16, які быў прысутным у сынадалдьнай залі, за сьцверджаньне аб неабходнасьці этыкі для правільнае эканоміі і цэнтральнаму месцы чалавечае асобы, што зьмешчанае ў Энцыкліцы “Карытас ін вэрытатэ”.
Гэнэральны Дырэктар ФАО сказаў, што голад і недахарчаваньне на сьвеце што-раз больш трывожныя. Харчовая забясьпечанасьць стала яшчэ больш пад пагрозаю ў апошніх трох гадах а сітуацыю абвастрыў фінансавы крызіс. Лік галадаючых на сьвеце дасягнуў амаль мільярда чалавек. 271 мільён жыхароў Чорнага Кантынэнту ёсьць недахарчаваныя. Жак Дюф прызнае аднак, што асвабаджэньне сьвету ад голаду ёсьць магчымым, калі будзе добрая палітычная воля ў гэтым напрамку.
Працы Сыноду працягваюцца.







All the contents on this site are copyrighted ©.