2009-10-14 14:24:41

Ватыкан. Заля друку Святога Пасаду падала да ведама, што Папа Бенедыкт 16 у азнаменаванне 21 Дня паглыблення і развіцця дыялогу між католікамі і юдэямі наведае рымскі Ізраільскі храм.


Дата візіту Папы Рымскага ў сінагогу - 17 студзеня 2010 году. Гэты дзень - "Свінцовы маэд" - свята яўрэяў Рыму, самай старажытнай грамады рассеяння яшчэ з дахрысціянскіх часоў. Даволі нядаўняя для Вечнага горада дата яго адзначэння : у 1793 годзе група злодзеяў падпаліла яўрэйскае гета Рыму з запальваючымі рэчывамі, ды так моцна, што нават папскія гвардзейцы не здольвалі загасіць пажар. Але ўраган, які раптоўна наляцеў, дасланы Боскім провідам - як лічаць праведныя яўрэі, адразу згасіў полымя. Неба здабыло свінцовы, цёмна-шэры колер спасярод яснага дня. Грамада рымскіх яўрэяў паклялася назаўсёды захаваць у памяці пакаленняў Дзень выратавання гета, на тэрыторыі якога ў 1905 годзе вырас цудоўны Ізраільскі храм у стылі "лібэрці" на месцы 5 школ - 5 маленькіх сінагог розных абрадаў пад адным дахам, прадстаўнікі якіх адвечна тут жылі і жывуць. Зараз - у квітнеючым квартале гістарычнага цэнтра Рыма непадалёк ад Капіталійскага халма. Прыгадаем, што першым Рымскім Папам, які наведаў гэты храм, стаўся Папа Ян Павел Другі ў красавіку 1986 году.







All the contents on this site are copyrighted ©.