2009-10-13 13:36:52

Пачаўся другі тыдзень прац Сыноду Біскупаў для Афрыкі


Сынадальныя Айцы абмяркоўваюць у часе пасяджэньняў справы сужонсьтваў, сям»і, жанчын, натуральных рэсурсаў Афрыкі, яе канфліктаў, бежанцаў ці карупцыі.
Напрыклад біскуп з Танзаніі сказаў, што трэба было б праверыць практыку і катахэзу адносна мешаных шлюбных параў паміж хрысьціянамі розных веравызнаньняў таму, што часта яны прыводзяць да напружаньняў і рэлігійнай абыякавасьці.
У іншых выступленьнях падкрэсьлівана патрэбу душпастырства сем»яў, пачынаючы ужо ад падрыхтовак да сужонства. Адзін з нігерыйскіх біскупаў гаварыў аб практыкаванай ў племеніі, з якога ён паходзіць, дыскрымінацыі паміж, як сказаў, так званымі «народжанымі на свабодзе» а «нявольнікамі». Ім забараняецца заключаць паміж сабою шлюбны саюз. Гэтая дрэнная традыцыя ўтрымліваецца нават сярод католікаў, хаця дзякуючы намаганьням душпастыраў пачынаецца яе пераадольваць.
Падкрэсьлена таксама вялікі ўклад афрыканскіх жанчын у грамадзтва і Касьцёл ды іхняе цярпеньне з прычыны несправядлівасьці ды насільля.
Уздымаючы паўсюдную ў Афрыцы праблему чараў напрыклад біскуп з Нігэрыі прыпомніў, што сілы зла сапраўды існуюць, як пацьвярджае Біблія. У кожнай дыяцэзыі павінен быць экзарцыст, каб ратаваць вернікаў перад практыкамі чароўнікаў.
Працы Сыноду працягваюцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.