2009-10-10 11:23:53

Сынод Біскупаў адносна Афрыкі: аб палігаміі, племенных канфліктах ды імпартаваных ідэалогіях


Сынод абмяркоўвае сітуацыю і заданьні Касьцёла ў Афрыцы. Сынадальныя Айцы гаварылі аб пагрозах для афрыканскае сям”і яе бедзтвы так і пра імпартаванаю з-за мяжы тэорыю gender. Указана неабходлнасьць задбаньня пра здароў”е маці, прадухіляньня сьмяротнасьці дзяцей, СНІД-у ды іншых эпідэмій. Прыпомнена патрэбу паглыбленьня знаёмства з каталіцкаю сацыяльнаю навукаю, асабліва сярод вернікаў, якія заангажаваныя палітычна. Каб супрацьставіцца агрэсіўнаму празэлітызму пратэстанцкіх пяцідзесятнікаў, трэба ўзмацаваць душпастырства ў парафіях, каб ніякі вернік не быў у іх ананімным. Касьцёл мусіць быць прысутным у грамадзкім і палітычным жыцьці, не можа дапусьціць да таго, каб быў сапхнуты “да закрыстыі”.
Зьвернута ўвагу, што каб прадухіліць канфлікты, патрэбны трохбаковы дыялог: паміж хрысьціянамі, музульманамі і пасьлядоўнікамі традыцыйных рэлігій. Міма цяжкасьцяў прыносіць ён плады. Супрацоўніцтва з пасьлядоўнікамі ісламу ёсьць магчымым.
Біскупы з Эўропы, як напрыклад венгерскі кардынал Эрдо, падкрэсьлівалі патрэбу больш шчыльнага супрацоўніцтва эўрапэйскага Касьцёла з Афрыканскім. Прыпомнена, што Афрыка мае многіх сьведкаў веры, трываюць шматлікія бэатыфікацыйныя працэсы, асабліва мучанікаў. Падкрэсьлена вялікае харытатыўнае ( міласэрнае) заангажаваньне Касьцёла ў Афрыцы—прызнаецца, што дае ён палову цэлай сусьветнай дапамогі для гэтага кантынэнту.








All the contents on this site are copyrighted ©.