2009-10-10 11:24:40

Нью Йорк. На апошняй сесіі ў дэбатах прыняў удзел прадстаўнік Святога Пасаду арцыбіскуп Доменік Мамберці ў запытанні прагрэсу для прымянення дамоўленасцей аб скарачэнні атамных арсеналаў : як вайсковых, так і энергетычных.


"Усе мы ведаем, - сказаў у ААН монс. Мамберці, - якія вялікія сілы і рэсурсы - як інтэлектуальныя, так і матэрыяльныя, забіраюць узбраенні, у той час як неабходна заангажоўвацца ў развіццё народаў і барацьбу з голадам. Царква ня стоміцца aніколі паўтараць гэта ...Аднак яшчэ ёсць шэраг краін, якія не падпісалі нават Трактаt аб глабальным скарачэнні ядзерных выпрабаванняў. Hават даўнія подпісы большасці краін не даюцьпакуль магчымасці пачаць прымяняць Трактат дзеля існавання супрацьстаўлення з боку дзяржаў, асабліва моцных і багатых на ядзерныя запасы . Поўнае ядзернае разбраенне - вось напрамак, пра які прыгадвае ў сваёй апошняй Энцыкліцы Папа Бенедыкт 16. Ён прыклікае міжнароднае зграмаджанне і ААН пачаць працаваць, каб канкрэтна ажыццявіць вырашэнне гэтага пытання дзеля дабра сям'і народаў свету."
Прэсавы кіраўнік Святога Пасаду і гендырэктар тэле-радыё Ватыкана айцец Федэрік Ламбардзі прысвяціў свой каментар выступленню монсіньёра Мамберці. У прыватнасці, што неабходна зменьшыць ціск, якому ўсё больш падзвяргаецца прыняты раней Дагавор аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі і надаць новы імпульс намаганням для прызнавання ўсімі краінамі Дагавору аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, асабліва ў сувязі з сёлятняй 50-й гадавінай Статуту МАГАТЭ. Толькі так "можна пацвердзіць нашую адданасць, - гаворыць айцец Ламбардзі, - ідэі пабудовы сапраўды мірнай будучыні, для чаго неабходна нераспаўсюджанне ядзернай зброі, скарачэнне і канчатковая ліквідацыя існуючых арсеналаў ядзернай зброі і недыскрымінаванага, мірнага і бяспечнага выкарыстання ядзерных тэхналёгій." У каментары ён звяртае нашу ўвагу на словы арц. Мамберці аб неабходнасці перайсці ад клімату страху да клімату даверу між народамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.