2009-10-10 11:24:12

Ватыкан. Папа Бенедыкт 16 прысвяціў адозву хворым, якія знаходзяцца ў коме і вегетальным стане.


У дакуманце, які публікуюць многія заходнія газеты, ёсць словы падтрымкі для родных і блізкіх, яктаксама да медычнага персаналу - людзей, якія з надзеяй і цярплівасцю чакаюць прабуджэння цяжкахворых у коме. Ён прыклікаў усіх да міласэрднасці і цярплівасці ў адносінах да хворых у такім няшчасным стане. Зварот прымеркаваны да Дня Прабуджэння, запачаткаванага ў Італіі групай энтузіястаў, якія 10 год таму назад прыцягнулі ўвагу грамадства да праблемы людзей у коме, якіх у свеце дзясяткі тысяч. Каталіцкая Царква надае вялікую ўвагу маральна-містычнаму аспекту праблемы, выключае эўтаназію на ўсіх этапах комы. развіццё высокіх тэхналёгій у медыцыне дала магчымасць трымаць гадамі хворых на штучным дыханні і харчаванні. Нейрафізіёлагі вырозніваюць, аднак, станы людзей, якім штучна падтрымліваюцца жыццёвыя функцыі арганізма. А менавіта - прыгнечаны стан мозгу ці яго гібель. Аднакабсалютна канстатаваць смерць мозгу пакуль не ўдаецца з дакладнасцю: свядомасць можа адсутнічаць, але мозг можа быць толькі жывым і функцыянальным. Ужо дзясяткамі налічваюцца выпадкі прабуджэння пасля летаргічнага сна. Папа ў сваім звароце заклікае ўсіх следаваць Боскай волі і працягваць барацьбу за чалавечае жыццё да апошняга подыху.







All the contents on this site are copyrighted ©.