2009-10-10 11:23:26

Ватыкан аб прызнаньні Нобелеўскае Прэміі Міру для Прэзыдэнта Абамы



Прызнаньне Нобэлеўскае Прэміі Міру Прэзыдэнту Абаме было прынята ў Ватыкане з прызнаньнем з огляду на ягонае заангажаваньне ў карысьць міру, асабліва яго намаганьні аб ядзерным разбраеньні- чытаем у заяве Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы. Адначасна Ватыкан мае надзею, што гэтая ўзнагарода прычыніцца да павялічэньня намаганьняў так, каб прынесьлі яны чаканыя вынікі. Гэта цяжкае заданьне але мае фундамэнтальнае значэньне для будучыні сьвету- чытаем у заяве Ватыкану.








All the contents on this site are copyrighted ©.