2009-10-09 13:29:47

Дні ўспаміну Яна Паўла ІІ ў Чырвоным Касьцёле


16–18 кастрычніка 2009 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пройдуць дні ўспаміну Яна Паўла ІІ. Набажэнствы ў гэтыя дні, як паведаміў пробашч парафіі кс. Уладзіслаў Завальнюк, будуць цэлебравацца ў інтэнцыі найхутчэйшай беатыфікацыі Вялікага Папы.
16 кастрычніка, у дзень абрання кардынала Караля Вайтылы на Святы Пасад, пасля святой Эўхарыстыі (19.00) адбудзецца канцэрт і вечар паэзіі, прысвечаны Яну Паўлу ІІ.


У суботу, 17 кастрычніка, пасля святой літургіі (20.30) адбудзецца дабрачынны канцэрт «Чыстае сэрца», падчас якога выступяць Аляксандр Патліс (Беларусь), Дэнні Плэтт (Германія), а таксама саліст беларускай оперы Ілья Сільчукоў. Пасля канцэрта на выхадзе са святыні можна будзе скласці ахвяраванні, якія будуць выкарыстаны на дабрачынныя справы.


Нядзельная святая Імша (13.00) стане завяршэннем дзён успаміну Яна Паўла ІІ.










All the contents on this site are copyrighted ©.