2009-10-09 13:28:15

Герта Мюлер ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры


Ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры зьяўляецца нямецкая пісьменьніца Герта Мюлер. Швэдзкая Каралеўская акадэмія навук паясьніла сваё рашэньне фактам, што ў сваіх кнігах нямецкая літаратарка „з паэзіяй і адкрытасьцю апісвае краявід выгнаньня”.
Народжаная ў Румыніі Герта Мюлер лічыцца адной з найбольш выдатных постацяў сучаснай нямецкай літаратуры. Ейныя кнігі перакладзеныя на 20 моваў.
Ляўрэатка сёлетняй Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры нарадзілася ў 1953 годзе ў Румыніі. Пасля заканчэньня факультэту германістыкі й раманістыкі працавала перакладчыцай і настаўніцай нямецкай мовы. За адмову супрацы з румынскімі камуністычнымі спэцслужбамі была звольненая з пасады. Пісаць кнігі пачала ў 1984 годзе, але да 1987 году, калі пераехала ў ГДР, ейныя кнігі не публікаваліся па забароне румынскіх уладаў.
Герта Мюлер жыве й працуе ў Нямеччыне.








All the contents on this site are copyrighted ©.