2009-10-09 13:28:52

Бэнэдыкт 16 на канцэрце "Моладзь супраць вайны"


Канцэрт адбыўся, вечарам 8-га кастрычніка, з нагоды 70-й гадавіны ад выбуху Другой Сусьветнай Вайны і прайшоў у непадалёк ад Ватыкану ў так званым “Auditorium Conciliazione”. На заканчэньне канцэрту Бэнэдыкт 16 меў памову, ў якой сказаў, “што ў сёньняшні вечар мы вяртаемся памяцьцю да трагэдый Другой Сусьветнай Вайны, балючай харты гісторыі, намечанай насільлем і нячалавечаю лютасьцю”. Папа заўважыў, што пераможцы выйшлі з гэтага канфлікту падзеленымі, а Эўропу трэба было адбудаваць. “Вайна выклікана нацыянальным сацыялізмам ударыла ў многія нявінныя грамадзтвы Эўропы ды іншыя кантынэнты, пад-час калі трагэдыя Шоа, зраніла перад усім гэбрэйскі нарорд. Былі заклікі да зьберажэньня міру і разважнасьці. Наплывалі яны з розных бакоў сьвету. Тут у Рыме гучалі драматычныя заклікі майго папярэдніка Папы Пія ХІІ”- дадаў Бэнэдыкт 16.
Сьвяцейшы Айцец прыпомніў таксама, што сёлета ўспамінаем іншыя важныя здарэньні, а менавіта 20-ці годдзе ўпадку Бэрлінскага Муру. Бэнэдыкт 16 прывёў словы Яна Паўла ІІ, для якога гэтае здарэньне паказала, што немагчыма на даўжэйшую мэту парушаць і нішчыць асноўныя свабоды, якія надаюць сэнс чалавечаму жыцьцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.