2009-10-09 13:28:00

Абама,- Нобэлеўскі ляўрэат


Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў Барак Абама.На цырымоніі ў Осла прэзыдэнт ЗША Барак Абама названы ляўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2009 году.
Нарвэскі нобэлеўскі камітэт заявіў, што ён уганараваў Абаму за ягоныя “надзвычайныя намаганьні дзеля ўзмацненьня міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі”.
“Вельмі рэдка нейкі чалавек, так як Абама, можа прыцягнуць увагу ўсяго сьвету і даць людзям надзею на лепшую будучыню. Ягоная дыпляматыя заснаваная на канцэпцыі, што тыя, хто кіруе сьветам, павінны рабіць гэта на базе каштоўнасьцяў і падыходаў, якія падзяляюцца большасьцю насельніцтва зямлі”,-- гаворыцца ў заяве Нобэлеўскага камітэту.








All the contents on this site are copyrighted ©.