2009-10-08 13:12:14

Сынод Біскупаў: Афрыка патрабуе паглыбленай фармацыі


У часе яго прац абмеркавана сітуацыя Касьцёла на Чорным Кантынэнце. Гаворка ішла аб адказнасьці католікаў за існуючыя падзелы і канфлікты, аб небясьпецы нацыяналізмаў ды пляменнае ментальнасьці і аб недахопе еднасьці сярод веруючых. З другога боку падкрэсьлены пазітыўныя бакі афрыканскае культуры, якія спрыяюць прымірэньню і дыялогу.
Напрыклад Дэкан Кардынальскае Калегіі, кардынал Анджэлё Содано перасьцярог перад небясьпекамі нацыяналізму, які заахвочвае жыхароў Афрыкі да карыстаньня са смутных дасьведчаньняў Эўропы. Нацыяналізм і расізм пагражае таксама супольнасьці Касьцёла, запярэчваючы ўнівэрсальнасьць хрысьціянства,- сьцвердзіў кардынал Содано.
Кардынал Пэнго з Танзаніі са смуткам прызнаў, што таксама некаторыя пастыры былі абвінавачаны ў пасіўным ці проста актыўным удзельнічаньні ў афрыканскіх канфліктах. Выказаў перакананьне, што Касьцёл на Чорным Кантынэнце не здолее пераканаўча гаварыць аб прымірэньні, справядлівасьці і міры, пакуль сам не дасьць прыкладу адзінству.
Іншы прадстаўнік афрыканскага Касьцёла біскуп Абадамлора з Ганы сказаў, што недахоп адзінства сярод пастыраў не заўсёды ёсьць віною іх самымх. На ягоную думку гэта вынікае часта з пачуцьця ніжшасьці адносна католікаў Эўропы ці ЗША. Адносна багатых супольнасьцей Захаду біскупы ці сьвятары з Афрыкі пачуваюцца ў Касьцёле членамі другой катэгорыі, якія патрабуюць падтрымкі іншых, але іх самых ніхто не патрабуе. Тэорыя братэрства і супольнасьці моцная, але практыка слабая- дадаў герарх.
За тое арцыбіскуп Фідэле з Бэніну зьвярнуў увагу, што асноўнаю справаю для Афрыкі павінна быць вызваленьне са страху. Гэты інстынктны спрах перад сьветам спрычыняе ўцёкі да агрэсіі, ў чары ці рэлігійны сынкрэтызм. Дзеля гэтага Афрыка, маці ўсіх кантынэнтаў, так вельмі патрабуе сьвятла Уваскрослага Хрыста.
Аналіз экумэнічнае сітуацыі на Чорным Кантынэнце прадставіў кардынал Вальтэр Каспэр. Старшыня Папскае Рады да спраў Адзінства Хрысьціян зьвярнуў увагу, што хуткае ўзрастаньне Касьцёла на гэтым кантынэнце суправаджаюць на жаль, што-раз большыя падзелы сярод хрысьціян. Побач тых, якія прынесьлі з сабою місіянары з розных веравызнаньняў, дайшло там да новых падзелаў. Узьніклі розныя супольнасьці пратэстанцкіх харызматыкаў і пяцідзесятнікаў, незалежныя афрыканскія Касьцёлы і сэкты. Дыялог з імі цяжкі, часта проста немагчымы з огляду на іхнюю агрэсіўнасьць і слабую тэалагічную падрыхтоўку. Кардынал Каспэр паклікаў удзельнікаў Сабору да крытычнага погляду на душпастырскія недахопы, якія зрабілі тое, што католікі стаюць членамі гэтых груп. На канец ён указаў патрэбу катахэзы а таксама засноўваньня ў рамках каталіцкай парафіі малых супольнасьцей. Кардынал Каспэр заахвоціў разьвіваць дыялог з праваслаўнымі, якія што-раз больш прысутнымі ў Афрыцы.
Працы Сыноду працягваюцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.