2009-10-07 14:29:28

Сынод Біскупаў: эфіёпскі Праваслаўны Патрыярх аб надзеі ў маральных указаньнях для Афрыкі


Як красамоўнае сьведчаньне аб старажытнасьці і багатых традыцыях Касьцёла ў Афрыцы акрэсьліў Папа Бэнэдыкт 16 прысутнасьць на Сынодзе праваслаўнага Патрыярха Эфіёпіі, Абуну Паўлоса.
“Ад апостальскіх часоў сярод многіх людзей, якія жадалі пачуць Хрыстовае пасланьне збаўленьня былі таксама прышэльцы з Эфіёпіі”,- сказаў Папа. Ваш народ праяўляе вернасьць Эвангэльлю не толькі цераз паслухмянасьць праву любові, але таксама цераз стойкасьць у пераследаваньнях і найвышэйшую ахвяру мучаніцтва ў імя Хрыста- як Ваша Сьвятасьць нам прыпомніў”- працягваў Бэнэдыкт 16. “Мы ведаем, што ў Хрысьце прымірэньне магчымае, справядлівасьць можа перамагчы, мір можа трываць. Мы пакліканыя, каб абвяшчаць гэтае пасланьне надзеі. Гэта абяцаньне, якое народы Афрыкі жадаюць ўбачыць ажыцьцёленым ў нашых часах”- дадаў Сьвяцейшы Айцец.
Патрыярх падзякаваў Папе за запросіны на Сынод ды за ягоную любоў да Афрыкі і пашану да Праваслаўнае Царквы Эфіёпіі. У сваім выступленьні сказаў, што паводле Бібліі Афрыка была месцам прыстанішча для галадаючых, такіх як Якуб і ягоныя сыны, а пазьней для Ісуса і Марыі, калі яны ўцякалі перад Ірадам. Прыпомніў афрыканскіх айцоў Царквы і мучанікаў, якіх Эфіёпія мела таксама не так і даўно, за часоў камуністычнага рэжыму. Спаслаўся таксама да праблем Чорнага Кантынэнту, такіх як СНІД ці дзяцей-жаўнераў.
“Маю надзею, што з гэтага вялікага Сыноду выйдуць этычныя ўказаньні і развязкі для нашае ўмілаванае Афрыкі”- сказаў Патрыярх. Ад хрысьціян чакаецца, каб былі вястунамі пераменаў, уносячы справядлівасьць, мір, прымірэньне і разьвіцьцё”- сказаў эфіёпскі духоўны.
У часе прац Сыноду ўзялі голас прадстаўнікі з іншых кантынэнтаў. І так напрыклад арцыбіскуп Куэвэдо з Філіпінаў зьвярнуў увагу на падабенства паміж Касьцёлам у Азіі і Афрыцы. Гэта маладыя ды ўбогія кантынэнты- заўважыў ён. Зьвярнуў увагу на шэраг сацыяльных праблем, якія супольныя для Афрыкі і Азіі, між іншым, адмоўныя вынікі глабалізацыі, адкіненьне на ўскраіну грамадзтва ды што-раз чацьцейшыя катаклізмы, якія сталі вынікамі кліматычных зьмен.
За тое аўстралійскі біскуп Інгам, прамаўляючы ў імя Касьцёла Акеаніі, зьвярнуў увагу на сувязі паміж двума кантынэнтамі. Яны выяўляюцца з аднаго боку ў дапамозе Арыцы ( харытатыўнымі) міласэрнымі арганізацыямі з Аўстраліі і Новай Зэляндыі а таксама ў наплыве многіх эмігрантаў з Чорнага Кантынэнту. З другога боку на афрыканскім кантынэнце інвэстуе што-раз больш аўстралійскіх фірмаў. На канец свайго выступленьня біскуп Інгам выказаў прызнаньне для Касьцёла Афрыкі за ягонае настомнае сьведчаньне ў вельмі цяжкіх умовах. Глыбокая сьвядомасьць пакліканьня да эвангэлізацыі вашых культур робіць тое, што калі напатыкаеце цяжкасьці з боку уладаў ці іншых рэлігійных традыцый, гэта толькі паглыбляе вашу веру, надзею і любоў”- сказаў аўстралійскі біскуп.
Працы Сыноду працягваюццаю.








All the contents on this site are copyrighted ©.