2009-10-07 14:22:59

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 7-га кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 працягваў свае разважаньні пра Айцоў Царквы
RealAudioMP3
Сьвяты Ян Леонарді нарадзіўся ў Д”ечымо, каля Люкі, Італія, ў 1541-м годзе ў шматдзетнай сям”і. З пачатку быў аптэкарам. Ад маладосьці захоплены духоўным жыцьцём закончыў тэалагічны факультэт і прыняў сьвятарскія сьвядчыны ў 1572-м годзе. Уздымаючы апасталят сярод моладзі- сказаў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі,- заснаваў таварыства Хрысьціянскае Дактрыны з якога ў 1574-м годзе ўзьнік Закон Рэгулярных Клерыкаў Божае Маці.
У асаблівы спосаб Ян Леонарді прапаведываў культ Эўхарыстыі ды патрэбу папулярызацыі правоў катахізісу- сказаў далей Бэнэдыкт 16 ў сваёй сёньняшняй катахэзе. У прапановах перададзеных новавыбранаму Рымскаму Папе Паўлу 5-му ўказаў неабходнасьць аднаўленьня і рэформы Касьцёла, якая павінна ахопліваць не толькі структуры але перад усім чалавечыя сэрцы.
У гадах 1602-1603 разам з Янам Вівэсам з думкаю аб місіях даў пачатак дзейнасьці Ватыканскай Кангрэгацыі Распаўсюджваньня Веры. Апякуючыся хворымі братамі свайго Зграмаджаньня сам стаў ахвяраю эпідэміі. Памёр Ян Леонарді 9-га кастрычніка 1609-га году. Ягоная кананізацыя адбылася ў 1938-м годзе. Ёсьць Патронам Аптэкароў. Ягоная духоўнасьць, якая абапёртая на вынятковым абажаньні Хрыста і Марыі- сказаў на заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец,- хай будзе заахвочаньнем для нас ўсіх да адважнага і радаснага жыцьця сваім пакліканьнем.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.