2009-10-06 13:49:07

Уручана Нобэлеўская прэмія па мэдыцыне


Нобэлеўская прэмія 2009 году ў галіне мэдыцыны й фізіялёгіі прысуджаная тром амэрыканскім навукоўцам. Элізабэт Блэкбэрн, Кэрал Грэйнэр і Джэк Шостак атрымалі вышэйшую прэмію за досьледы й адкрыцьці, зьвязанныя зь целамеразай – энзымам, які можа стаць ключом да вечнай маладосьці.
Цырымонія аб’яўленьня ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па мэдыцыне адбылася сёньня ў Стакгольме.
Ляўрэаты атрымаюць узнагароду з рук караля Швэцыі Карла 16-га Густава на ўрачыстасьці ў Стакгольме 10 сьнежня.








All the contents on this site are copyrighted ©.