2009-10-06 11:50:10

Сынод для Афрыкі аб касьцельнай місіі прымірэньня на Чорным Кантынэнце


Першым узяў голас Гэнэральны Сакратар Сыноду Біскупаў арцыбіскуп Ніколя Этэровіч. У сваім выступленьні ён зьвярнуў увагу на вялікі дынамізм эвангэлізацыі Афрыкі. На працягу апошніх 30-ці гадоў наступіў трох разовы узрост лічбы католікаў на гэтым кантынэнце: ад 55-ці мільёнаў у 1978-м годзе да амаль 165-ці на сёньняшні дзень. Католікі становяць каля 17.5 працэнтаў усяго насельніцтва кантынэнту. На працягу 15-ці гадоў, якія прамінулі ад першага Спэцыяльнага Зграмаджаньня Сынроду Біскупаў для Афрыкі, Касьцёл разьвіваецца там вельмі дынамічна. Найбольшае разьвіцьцё заўважваецца, калі справа ідзе пра лік сьвятароў, якіх лічба павялічылася ў гэтым пэрыядзе на 49-ць працэнтаў ды сьвецкіх місіянароў, якіх лік пабольшыўся ў два разы.
Гэнэральны Сакратар Сыноду прыпомніў, што ў апошніх 15-ці гадах загінула там паў тысячы асоб, як сьвятароў так і законнікаў ды сьвецкіх асоб, якія былі заангажаваныя ў душпастырства на гэтым кантынэнце.
Затым узяў голас кардынал Турксон з Ганы. На ягоную думку вобраз Афрыкі ёсьць надалей вельмі зменлівы. “З аднаго боку маем посьпехі на ніве эвангэлізацыі і ўзрост мясцовых Касьцёлаў, а з другога боку мы бачым галечу і зло гэтага кантынэнту. У адным месцы мы бачым адвагу місіянароў, ў іншым недахоп заангажаваньня людзей Касьцёла, ўзрост сэктаў, палітычны ўплыў ісламу і неталерантнасьць адносна яго крытыкаў. У яшчэ іншым месцы мы назіраем развіцьцё дэмакратыі і пастаянны ўзрост грамадзка-культурнай, эканамічнай і палітычнай сьвядомасьці, ў іншым месцы дэспатычныя рэжымы, карупцыю ды ўзрост убоства”- сказаў кардынал Турксон. Афрыка ёсьць масс-мэдыямі абвінавачвана ва ўсіх рэчах, якіх чалавецтва не можа з цярпець,-- надыйшоў аднак час, каб зьмяніць гэтую тэндэнцыю і сказаць з сімпатыяю праўду аб Афрыцы”- сказаў афрыканскі кардынал.
А на прэсс-канфэрэнцыі ён сказаў, між іншым, што для затрыманьня эпідэміі СНІД-у ў Афрыцы магчмым ёсьць прымяненьне прэзэрватываў. “Калі б прыйшоў да мяне чалавек заражаны гэтаю хваробаю, я намагаўся б яму дапамагчы ды праявіць псіхалагічную падтрымку. Факт заражаньня павінен яго схіліць да ўстрыманасьці. У кожным разе я даручыў-бы яму прымяняць прэзэрватывы, хаця ў Афрыцы і гэта можа быць часта рызыкоўным”- сказаў кардынал Турксон. На ягоную думку “прымяняньне прэзэрватываў ёсьць істотным, але таксама трэба прыпомніць аб вернасьці ўнутры шлюбнага саюзу, дзеля гэта заклікі пра прымяняньня прэзэрватываў павінны ісьці ў пары са шлюбнаю вернасьцю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.