2009-10-05 13:48:30

Кустурыцу ўзнагародзіць Патрыярх Кірыл


Сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцу ўзнагародзяць прэміяй Міжнароднагна фонду адзінства праваслаўных народаў за распаўсюджванне хрысціянскіх каштоўнасцей. Мерапрыемства пройдзе 21 студзеня наступнага года ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве, а ўзначаліць цырымонію патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл.
Эмір Кустурыца – сербскі кінарэжысёр баснійскага паходжання. Яго працы не раз адзначаліся на буйнейшых кінафестывалях Еўропы. Самыя вядомыя фільмы, якія прынеслі яму сусветную славу, — гэта «Падполле» (1995), «Чорная котка, белы кот» (1998) і «Жыццё як цуда» (2004). Акрамя таго, Кустурыца вядомы як лідэр рок-гурта The No Smoking Orchestra,








All the contents on this site are copyrighted ©.