2009-10-05 13:45:47

Бэнэдыкт 16 на распачацьце Сыноду Біскупаў для Афрыкі: каланіялізм яшчэ не закончыўся


4-га кастрычніка ў часе Сьвятой Імшы адслужанай ў Базыліцы Сьвятога Пятра на распачацьце гэтага Сыноду, Папа прыпомніў, “што Афрыка зьберагае неацэнны скарб для цэлага сьвету: менавіта сваё глыбокае пачуцьцё Бога”. “Калі гаворка ідзе пра скарбы Афрыкі, думаецца аб яе багатых рэсурсах, якія на жаль сталіся і надалей ёсьць прычынаю эксплуатацыі, канфліктаў і карупцыі- сказаў Бэнэдыкт 16. За тое Слова Божае паказвае нам іншыя багацьці: духа і культуру. Чалавецтва патрабуе іх яшчэ больш чым сыравіны. “Бо што за карысьць чалаавеку, калі б аддаў ўвесь сьвет, а душы сваёй шкоду ўчыніў-бы” ( Мр. 8,36)- сказаў Ісус.
Далей ў сваім казаньні Папа падкрэсьліў, што з гэтага пункту гледжаньня Афрыка становіць вялікія духоўныя “лёгкія” для чалавецтва, якое церпіць крызіс веры і надзеі. Аднак гэтыя “лёгкія” могуць захварэць на практычны матарыялізм спалучаны з рэлятывізмам і нігілізмам. Заходні сьвет часта высылаў атручваючыся духоўныя адходы, якія заражвалі насельніцтва Афрыкі,- заўважыў Сьвяцейшы Айцец. У гэтым кантэксьце каланіялізм, якога няма ўжо на палітычнай плоскасьці, ніколі яшчэ поўнасьцю не скончыўся. Аднак менавіта ў гэтай самай пэрспэктыве трэба паказаць другі “вірус”, які можа крануць таксама Афрыку, менавіта рэлігійны фундамэнталізм, зьмешаны з палітычнымі ды эканамічнымі інтарэсамі. Групы, якія спасылаюцца да розных рэлігійных прыналежнасьцей пашыраюцца на афрыканскім кантынэнце. Робяць гэта ў “імя Бога”, але згодна з логікаю супраціўнай боскай, значыць абвяшчаючы і практыкуючы не любоў і пашану свабоды, але неталерантнасьць і насільле”.- сказаў Бэнэдыкт 16.
У казаньні Папа крануў таксама праблемы афрыканскіх сем”яў ды дзяцей. Прыпомніў, што Касьцёл у Афрыцы і на цэлым сьвеце праяўляе мацярынскую любоў найменшым, таксама і тым, якія яшчэ не нарадзіліся. Пантыфік спаслаўся ўканцы да тэмы цяперашняга Сынолу, якая гучыць: “Касьцёл у Афрыцы ў служэньні прымірэньню, справядлівасьці і міру”. “Вы ёсьць солю зямлі... вы ёсьць сьвятлом сьвету” ( чытаем у Эвангэльлі ад Матэя). Сьвяцейшы Айцец сказаў, каб стаць сьвятлом і солю трэба сьвятасьці сьвятароў і сем”яў. “Сваёю эвангэлізацыяю і павышэньнем чалавека Касьцёл можа многа даць усяму грамадзтву ў Афрыцы, дзе на жаль розныя краіны зазнаюць убоства, нясправяддлівасьці, насільля і войнаў. Касьцёл як супольнасьць людзей прыміраных з Богам і паміж сабою ёсьць пакліканы, каб быць прароцтвам і рошчынаю прымірэньня розных этнічных, моўных а таксама рэлігійных груп”- падаў Сьаяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.