Да Сыноду Біскупаў адносна Афрыкі Папа вярнуўся таксама ў часе адгаварэньня
багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні”. Афрыка гэта кантынэнт
аб нязвычайным чалавечым багацьці. На сёньняшні дзень мае каля мільярда асоб, а яе
натуральны прырост ёсьць найвышэйшы ў сьвеце. Афрыка гэта зямля шчодрая ў чалавечае
жыцьцё, але гэтае жыцьцё намечанае ўбоствам і церпіць часта вялікую нясправядлівасьць.
Касьцёл намагаецца гэта пераадолець сілаю Эвангэльля і цераз канкрэтную салідарнасьць
шматлікіх устаноў ды міласэрных ініцыятываў. “Я не магу запомніць аб канфліктах,
якія пагражаюць міру і бясьпецы народаў афрыканскага кантынэнту”,- дадаў Папа пасьля
адгаварэньня гэтае марыйнае малітвы. Сказаў, што з неспакоем сочыць ў гэтых днях
сур”ёзныя акты насільля, якія ўскалыхнулі насельніцтвам Гвігэі. Кіруючая гэтаю афрыкаснкаю
краінаю вайсковая хунта крывава стлуміла дэманстарцыі апазыцыі. Загінула больш за
150-т асоб а амаль 1300 было параненых. Сьвяцейшы Айцец склаў спачуваньні сем”ям
ахвяраў, заклікаючы да дыялогу і прымірэньня. Выказаў надзею, што будуць уздымацца
намаганьні ў карысьць асягненьня справядлівае развязкі. Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама
да сьціхійных няшчасьцяў, якія кранулі гэтымі днямі жыхароў востраваў Пацыфку і паўднёва-ўсходняй
Азіі. Пералічыў тсунамі на Астравах Самоа і Тонга, тайфун на Філіпінах, у В”етнаме,
Лаосе і Камбоджы ды землятрасеньне ў Інданэзыі. Апрача таго запэўніў аб малітве за
ахвяры паводак, якія кранулі Сыцылію, асабліва горад Мэссыну. Зрабіў заклік пра салідарнаю
дапамогу і падтрымку міжнароднаю супольнасьцю. І на сам канец Папа прадказаў,
што 10-га кастрычніка разам з Сынадальнымі Айцамі будзе старшынстваваць ў Зале імя
Папы Паўла 6-га ў Ватыкане спэцыяльнай Ружанцовай Малітве: “З Афрыкай і за Афрыку”.
Будуць ёю кіраваць рымскія студэнты ў спалучэньні па сатэліце са студэнтамі афрыкаснкіх
краін.